Вы тут

Лукашэнка: Я падтрымліваў і падтрымліваю Расію, але абараняць буду інтарэсы беларускага народа


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю журналісту Бі-бі-сі Стывену Розенбергу на палях саміту БРІКС у Казані заявіў, што падтрымліваў і падтрымлівае Расію, але будзе абараняць інтарэсы беларускага народа, перадае БелТА.


Падчас інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не давала Расіі тэрыторыю для заходу ва Украіну.

«У нас былі вучэнні, на якіх было задзейнічана некалькі тысяч чалавек расійскіх войскаў. Гэтыя войскі былі ў асноўным з Усходняй акругі, і Пуцін пачаў выводзіць гэтыя войскі з Беларусі. Яны былі на поўдні, і па гэтай дарозе, міма мяжы з Украінай, ён пачаў вывад войскаў. Частку войск у нейкі перыяд (справакавалі, я ў гэтым перакананы) ён завярнуў на Кіеў. Чаму так адбылося? Спытайце ў Зяленскага», — расказаў прэзідэнт пра лютаўскія падзеі 2022 года.

На пытанне, чаму Беларусь у гэты момант не падтрымала Украіну, Лукашэнка адказаў наступным чынам.

«Расія — гэта наш саюзнік. У нас больш цесныя адносіны, чым у англічан і амерыканцаў. Украіна павяла сябе ў дачыненні да Беларусі варожа: яна раней, чым англасаксы, увяла супраць нас санкцыі. Яна забараніла палёты нашых грамадзянскіх самалётаў праз тэрыторыю Украіны. Яна захапіла нашы рухомыя склады з мінеральнымі ўгнаеннямі. Яна 75 велікагрузаў разам з людзьмі арыштавала. Яна павяла сябе па-бандыцку. Мне давялося праводзіць спецаперацыю, каб вызваліць хлопцаў, якіх яны арыштавалі. А пяцярых чалавек яны забілі і расчланілі, каб мы не зразумелі, як яны загінулі. І вы хочаце сказаць, што я ў абдымку з Зяленскім у гэты час павінен быў быць? Расія — наш саюзнік. Я падтрымліваў і буду падтрымліваць Расію столькі, колькі ёй трэба. Дакладна так, як вы заяўляеце, што будзеце падтрымліваць Украіну», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.