Адметнай падзеяй дапоўніўся летапіс дружбы і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія. Старшаму выкладчыку партугальскай мовы Белдзяржуніверсітэта Таццяне Шарупіч уручана бразільская дзяржаўная ўзнагарода ордэн Рыу-Бранку. Зрабіў гэта Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федаратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліке Беларусь Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсіа Клінгл. Ордэн заснаваны указам прэзідэнта Бразіліі і ўручаецца асобам, якія маюць заслугі на дыпламатычнай, грамадзянскай, ваеннай службе.
На ўрачыстай цырымоніі глава дыпмісіі паведаміў, што ўзнагарода — адзнака дзейнасці Таццяны Шарупіч, якая дае студэнтам выдатныя веды, спрыяе авалодванню партугальскай мовай і вывучэнню Бразіліі. Важным з’яўляецца, што ордэн упершыню уручаны грамадзяніну Беларусі. Таксама ён звярнуў увагу на ролю студэнцкіх абменаў паміж беларускімі і бразільскімі ВНУ.
Таццяна Шарупіч больш за сорак гадоў таму на выдатна закончыла Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў, валодае іспанскай, партугальскай і нямецкаю мовамі, з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам, аўтарам шматлікіх дапаможнікаў. У наступнгым годзе споўніцца 25 гадоў яе дзейнасці педагога і перакладчыка.
Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч заўважыў, што ўзнагарода — вялікі ўклад у будучыню, якую немагчыма ўявіць без адукацыі і падкрэсліў значнасць развіцця беларуска-бразільскага узаемадзеяння, пашырэння гандлёва-эканамічных і грамадскіх кантактаў.
Сярод запрошаных на ўрачысты акт уручэння ўзнагароды прысутнічаў прафесар Азіз Саліба — дырэктар факультэта Федэральнага універсітэта Мінас-Жэйрас. Ён звярнуў увагу на значнасць падпісання ў Маскве мемарандума пра стварэнне Лігі універсітэтаў Беларусі, Расіі і Бразіліі.
Яўген ПЯСЕЦКІ
фота аўтара
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.