Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае з рабочым візітам Санкт-Пецярбург 24-25 кастрычніка, паведамляе БелТА.
«На пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга трэба будзе комплексна абмеркаваць стан двухбаковага ўзаемадзеяння, што рэалізавана з ранейшых дамоўленасцей, якія перспектывы. Наша цікавасць зразумелая — далейшае развіццё ўзаемадзеяння па пастаўках тэхнікі для жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, для транспартнага сектара. У нас ёсць праекты ў медыцыне, фармацэўтыцы, навуцы, адукацыі. Санкт-Пецярбург з’яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі сярод рэгіёнаў Расіі і займае 4-е месца па экспарце, таму не будзем абмяжоўвацца пытаннямі парадку Савета дзелавога супрацоўніцтва і выкарыстоўваем магчымасць для прадметнай адпрацоўкі ўсіх магчымасцяў пашырэння супрацоўніцтва. Мы павінны прывезці канкрэтныя праекты, дамоўленасці і напрацоўкі», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Сёння ўрадавая дэлегацыя накіруецца з рабочым візітам у паўночную сталіцу Расіі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, У ходзе візіту Раман Галоўчанка сустрэнецца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Беглавым і прыме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Таксама чакаецца, што прэм’ер-міністр Беларусі наведае Пецярбургскі трактарны завод. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада пабывае на кірмашы беларускіх тавараў у Санкт-Пецярбургу, паглядзіць пляцоўку з беларускай тэхнікай.
Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента гераічным абаронцам Ленінграда, наведванне экспазіцыі «Гісторыя абароны і блакады Ленінграда».
Прэв’ю: БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.