«У нядзелю 27 кастрычніка спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння савецкага і расійскага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста РСФСР Мікалая Карачанцава». Згадваць кінамайстра ў тэлеэфіры традыцыйна будуць паказамі вядомых кінастужак з яго ўдзелам.
На тэлеканале «Беларусь 3» у ранішнім эфіры запланаваны паказ мастацкага фільма «Чалавек з бульвара Капуцынаў» (СССР, 1987 г.) рэжысёра Алы Сурыкавай. У ім юбіляру дасталася роля каўбоя Білі Кінга, сябра Джоні Фёста (Андрэй Міронаў). Гісторыя пра чалавека, які паверыў, што менавіта кіно здольнае змяніць свет, дадаць яму прыгажосці і дабрыні, з’явілася на кінастудыі «Масфільм». І пасля сваёй сустрэчы з гледачом ён атрымаў не толькі яго любоў, але і ўзнагароды ад прафесійнай супольнасці. Так, у кастрычніку 1987 года кінастужцы прысудзілі прыз журы на І Усерасійскім кінафестывалі відовішчных фільмаў «Адэская альтэрнатыва», прыз «Жанчыны ў кіно» атрымала Ала Сурыкава на Міжнародным фестывалі ў Лас-Анджэлесе (1987 г.). У маі 1988 года «Чалавек з бульвара Капуцынаў» назвалі «адным з найлепшых фільмаў мінулага года» чытачы «Савецкага экрана», прысудзіўшы яму трэцяе месца. Акрамя згаданых артыстаў, у акцёрскім складзе фільма таксама былі задзейнічаны Міхаіл Баярскі, Аляксандра Якаўлева, Алег Табакоў, Ігар Кваша, Леў Дураў, Галіна Польскіх і іншыя. Словам, ёсць шмат прычын перагледзець кінастужку.
А на тэлеканале «Расія-Культура» ў нядзелю з удзелам Мікалая Карачанцава ўвечары нас чакае выпуск праекта «Астравы», дзе будзе магчымасць згадаць акцёра такім, якім яго любілі гледачы. Ён казаў пра сябе тады: «Я паставіў сабе невыканальную задачу — навучыцца ўсё рабіць у сваёй прафесіі. Я разумею, што ніколі да гэтага не дайду, але буду імкнуцца». І шалёны рытм жыцця, дзе былі рэпетыцыі, спектаклі, здымкі, канцэрты, сустрэчы з сябрамі і калегамі, праца з дзецьмі ў створанай ім Школе мастацтваў. І раптам усё спынілася ў ноч страшнай аварыі, якая нібы цытата з фільма «Цырк згарэў, і клоўны разбегліся», дзе ён сыграў некалі галоўную ролю...
Алена ДРАПКО
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.