Вы тут

Старшыня СП Беларусі наведаў кадэцкае вучылішча


Чарговы дзень інфарміравання кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі краіны, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч правёў у Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы, якое размешчана ў вёсцы Ястрамбель Баранавіцкага раёна.

Вядомая ў вобласці і ўвогуле ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова існуе ўжо болей дзесяці гадоў гадоў. За час працы праз сцены вучылішча прайшло мноства выпускнікоў, якія звязалі свой лёс з Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, а таксама са службай ў структурных падраздзяленнях МУС краіны.

Размова на сустрэчы з прадстаўнікамі калектыва была прысвечана наступнай тэме — «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы». Старшыня СПБ прывёў многія прыклады дзяржаўных падыходаў да абароны ў нашай краіне інстытута традыцыйнай сям’і, нагадаў, што гэты клопат адлюстраваны і ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай сёмым Усебеларускім народным сходам. Прывёў Алесь Карлюкевіч і словы Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі, якія нацыянальны лідар сказаў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: «Людзі ўбачылі, што узраслі рызыкі страты інстытута традыцыйнай сям’і, нашых маральных установак, гістарычнай памяці, і паставілі гэтыя каштоўнасці пад абарону на вышэйшым узроўні — узроўні Асноўнага Закона». 
 
Старшыня СП Беларусі звярнуў увагу на ролю і вагу мастацкай літаратуры, трыдыцыйнай кнігі ў справе маральнага выхавання грамадства, моладзі. Расказаў пра тое, што зараз уяўляе сучасны літаратурны працэс, на прыкладзе творчасці некаторых празаікаў і паэтаў заўважыў, што сучасная беларуская літаратура карыстаецца вагой і на міжнародным узроўні, што кнігі, асобныя творы нашых пісьменнікаў перакладаюць на кітайскую, казахскую, узбекскую, туркменскую і іншыя мовы народаў свету. 
 
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: БелТА
 
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.