Учора ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся 26-ы выпуск лётчыкаў авіяцыйнага факультэта. Сярод выпускнікоў — лейтэнант Мікіта Карпунін, малодшы з братоў у сям’і. Гэты ж факультэт у 2021 годзе скончыў Дзмітрый Карпунін, а ў 2022 годзе — Арцём Карпунін, якія цяпер у званні старшых лейтэнантаў. У сваім выбары прафесіі яны пайшлі па шляху бацькі.
Маці хлопцаў Таццяна Карпуніна, якая таксама прыйшла павіншаваць Мікіту з заканчэннем вучобы, у званні маёра служыць у 1-м ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Яна з гонарам расказвае, што ўнук Мацвей, якому нядаўна споўнілася два з паловай гады, таксама марыць быць ваенным лётчыкам, як тата.
Фота Віктара Іванчыкава
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.