З 2021 года Сіцзанскі аўтаномны раён (САР, Паўднёва-Заходні Кітай) выдаткаваў 20,1 мільярда юаняў (2,8 млрд. долараў) на інфраструктуру ў галіне культурнага турызму, аб’екты па абароне нацыянальных паркаў, а таксама на захаванне і паляпшэнне сваіх гістарычных гарадоў і пасёлкаў. Аб гэтым паведаміў кіраўнік раённага Камітэта па справах развіцця і рэформаў, перадае «Сіньхуа».
З гэтых сродкаў 1,97 млрд. юаняў было выдаткавана на такія праекты, як будаўніцтва раённага планетарыя, мастацкага музея і цэнтра культуры, радыё, тэлебачання і мастацтва, заявіў кітайскі чыноўнік на канферэнцыі па развіцці індустрыі культурнага турызму САР. Ён адзначыў, што гэтыя праекты прадэманстравалі дасягненні Сіцзана ў галіне культурнага турызму і сталі новымі рухавікамі развіцця адпаведнай індустрыі ў раёне.
Сёлета са студзеня па верасень больш за 57 мільёнаў унутраных і міжнародных турыстаў наведала САР, што на 15 працэнтаў больш, чым годам раней. За гэты перыяд агульныя выдаткі на турызм у раёне перавысілі 67 мільярдаў юаняў, павялічыўшыся на 13 працэнтаў у гадавым вылічэнні.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!