Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 10 млн тон збожжа з улікам рапсу


Аграрыі Рэспублікі, па апошніх актуальных дадзеных, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалацілі 10,0299 млн т збожжа з улікам рапсу, расказалі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


У лідарах па намалоце — работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,7471 млн т, Гродзенская — 2,2619 млн т, Брэсцкая — 2,0754 млн т, Магілёўская — 1,1047 млн т, Гомельская — 980,7 тыс. т, Віцебская — 860,2 тыс. т.

Актыўнымі тэмпамі працягваецца ўборка іншых сельгаскультур. У прыватнасці, уборка цукровых буракоў завершана на 72,8%, убрана 75,7 тыс. га. Работнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі накапалі амаль 3,6 млн т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па краіне сфарміравана на ўзроўні 475 ц / га.

Разам з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,26 млн т кармавых адзінак (94,4% да плана).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.