Экскурсійная праграма была насычанай і цікавай. Навучэнцы ваенна-патрыятычных клубаў, школьнікі, іх бацькі ўбачылі навучальныя класы, сучаснае абсталяванне, магчымасці для заняткаў спортам, пазнаёміліся з бытавымі ўмовамі.
Усеагульнае захапленне выклікалі паказальныя выступленні кінолагаў і байцоў спецпадраздзяленняў. На лакацыях ДАІ, АМАПа, Дэпартамента аховы, унутраных войскаў МУС можна было ўбачыць сучасную аўтатэхніку і спецыяльныя сродкі. Нямала ўвагі гасцей выклікала выстава амуніцыі органаў унутраных спраў, якую можна было і прымерыць.
Сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства стала канцэртная праграма, прадстаўленая ліцэістамі.
Начальнік установы адукацыі Яўген Абрамовіч распавёў аб правілах уступнай кампаніі і асаблівасцях навучальнага працэсу. Усім спадабаўся акцэнт на патрыятызм, дысцыпліну, згуртаванасць і адказнасць.
Ніхто з тых, хто прыйшоў, не застаўся абыякавым. Шмат хто казаў: ліцэй — гэта выбар правільны!
Вераніка КАНЮТА
Фот прэс-службы Спецыялізаванага ліцэя МУС
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!