Вы тут

«Ім трэба захаваць твар». Снапкоў аб паляпшэнні прагнозу Сусветнага банка аб росце ВУП Беларусі


Калі рост беларускай эканомікі становіцца відавочным, Сусветны банк мяняе свае паказчыкі і паказанні, каб захаваць твар. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, паведамляе БелТА.


Паводле прагнозаў Сусветнага банка, у Беларусі ў 2024 годзе ВУП павялічыцца на 4%, хоць яшчэ ў чэрвені гэтага года банк даваў значна больш сціплы прагноз — 1,2%. Сваім бачаннем на гэты конт падзяліўся першы віцэ-прэм’ер.

«Гэта класічны жанр міжнародных фінансавых інстытутаў: спачатку яны палохаюць стагнацыяй і ці ледзь не інфляцыяй, зніжэннем росту і ўзроўню жыцця, а следам, зыходзячы з таго, што бачаць у рэальнасці (а на дадзены момант да канца года не складана пралічыць відавочны рост), каб захаваць твар, яны пачынаюць мяняць свае паказчыкі і паказанні, — сказаў Мікалай Снапкоў. — Рэальную карціну можна было б паказаць ужо ў пачатку года. Калі ж яны, лічачы па сваіх мадэлям, першапачаткова даюць неадпаведныя рэчаіснасці прагноз, то ўзнікае пытанне, а ці можна ім верыць? Усе гуляюць сваю гульню, а мы павінны займацца тым, чым павінны: спакойна і карпатліва развівацца.»

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.