У Ваеннай акадэміі адбыўся выпуск лётчыкаў. Дыпломы аб заканчэнні ваеннай ВНУ і першыя афіцэрскія пагоны атрымалі 17 лейтэнантаў. Два выпускнікі скончылі Ваенную акадэмію з адзнакай.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды выпуску ўдзельнічалі камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч і начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Андрэй Гарбаценка.
У завяршэнні ўрачыстасці маладых лётчыкаў павіншавалі іх родныя і блізкія.
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!