Вы тут

У Мінскай вобласці «прадпрымальнік» незаконна выдаваў пазыкі пад заклад нерухомасці


У Мінскай вобласці «прадпрымальнік» незаконна выдаваў пазыкі пад заклад нерухомасці. Пра тое, якія меры спагнання былі ўжытыя да яго за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, БелТА расказалі ў ІМПЗ Мінскай вобласці.


Інспекцыяй МПЗ па Мінскай вобласці на пастаяннай аснове праводзіцца работа па выяўленні правапарушэнняў, звязаных з ажыццяўленнем незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Упраўленнем аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ Мінскай вобласці ўстаноўлены грамадзянін, які цягам 5 гадоў на сістэматычнай аснове нявызначанаму колу асоб выдаваў пазыкі пад адсоткі, а гарантыяй вяртання паводле дамовы пазыкі выступала нерухомасць такіх фізічных асоб.у выніку дзейнасці „шэрага“ займодавца, адзін з грамадзян, які не здолеў вярнуць запазычанасць своечасова, страціў сваё жыллё», — расказалі ў інспекцыі.

Неаднаразовыя звароты ў суд з мэтай прызнаць гэтую здзелку несапраўднай, так як яна з’яўляецца кабальнай, выніку не прынеслі. З пункту гледжання грамадзянскага-прававых адносін суд рэзюмаваў: узяў грошы ў доўг на пэўны перыяд і на пэўных умовах — выканай абавязацельства і вярні доўг.

«Падчас разгляду матэрыялаў па грамадзянскай справе падатковым органам устаноўлена, што займодавец атрымаў даход, у выглядзе адсоткавага ўзнагароджання за карыстанне яго грашыма, у суме больш за Br48 тыс.», — адзначылі ў інспекцыі.

У якасці суб’екта ў пералік мікрафінансавых арганізацый, якія законным спосабам выдаюць пазыкі, займодавец уключаны не быў і не мог быць уключаны бо з’яўляецца фізічнай асобай — такім чынам ажыццяўляў сваю дзейнасць незаконна.

«Яго дзеянні кваліфікаваныя як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць па частцы 2 артыкула 13.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. Пастановай суда прадпрымальны грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь і канфіскацыі 20% атрыманага даходу», — расказалі ў інспекцыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Высокі попыт дыктуе цэны

Высокі попыт дыктуе цэны

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый. 

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Калейдаскоп

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень

У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.