Новае выданне неўміручай гісторыка-прыгодніцкай кнігі класіка беларускай нацыянальнай літаратуры пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Наклад — 1500 экзэмпляраў. Дарэчы, выдавецтва завяршае выданне Збора твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25 тамах. Унікальны творчы, кнігавыдавецкі праект! Першых тамоў гэтага Збору твораў ужо не знайсці ні ў адной з кнігарняў Беларусі. Няма іх нават у букіністычных аддзелах.
Нагадаем, што «Чорны замак Альшанскі» мае дзесяткі выданняў на беларускай і іншых мовах народаў свету. Існуе ўжо дзве экранізацыі гэтага твора (першая была здзейснена ў 1984 годзе). Упершыню асобным выданнем раман прыйшоў да чытача ў 1980 годзе. Да гэтага «Чорны замак Альшанскі» быў надрукаваны ў часопісе «Маладосць». Твор перакладзены на балгарскую, грузінскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы. Пасмяротна (у 1984 годзе) Уладзімір Караткевіч адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа за гэты раман.
Набыць навінку можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» ў сталіцы Беларусі — горадзе Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. Прыемнага чытання! Асаблівыя пажаданні цікавых сустрэч з Антонам Космічам і іншымі героямі «Чорнага замка Альшанскага» тым чытачам, хто ўпершыню перагорне старонкі захапляльнага гістарычнага дэтэктыва Уладзіміра Караткевіча!
Раман СЭРВАЧ
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.