Вы тут

Прыгоды на дзвюх мовах, у дзвюх краінах


Пабачыла свет кніга Марыны Шылай «Навагоднія прыгоды Плюшыка і Лі-Лі». Казка расказвае пра зубраня і панду, якія разам блукаюць па чароўным свеце ў пярэдадзень Новага года. Дзеянне твора адбываецца ў Белавежскай пушчы і ў кітайскім запаведніку Улун. Казка адрасавана школьнікам малодшага ўзросту. Гісторыя пачынаецца з таго, што зубраня ў Белавежскай пушчы сустракае незнаёмых яму дагэтуль насельнікаў...


І даўжэй, чым на астатніх, вока беларускага гаспадара старажытнага лесу, спынілася на медзвядзяняці з белымі плямкамі на поўсці, вялікімі чорнымі вачыма і доўгімі вейкамі. Так, наша зубраня пазнаёмілася з пандай... Дарэчы, усяго ў свеце налічваецца 2600 пандаў. Амаль дзве тысячы з іх пражывае ў Кітаі. У дзень дарослая панда з’ядае ад 12 да 38 кг бамбука. У кітайскім горадзе Чэндаў працуе Цэнтр вывучэння і развядзення панд. Панда сімвалізіруе трывалась, спачуванне і рост перад тварам розных нягод. 

Зубраня, пазнаёміўшыся з пандай, запрашае новую сяброўку да падарожжа па Белавежскай пушчы. Кітайская госця адказвае на запрашэнне наступным чынам: " — Але я не змагу пайсці з табою, я прыехала да дзядулі Мароза за навагоднімі цудамі." Зубраня імкнецца пераканаць панду: «... Калі ты пазнаё1мішся з маімі сябрамі, то ў цябе будзе на дзін цуд болей...» Што было далей, якія прыгоды ў зубраня і панды былі наперадзе — пра гэта юныя чытачы даведаюцца са старонак казкі Марыны Шылай. Пераклад на кітайскую мову здзейснены Сюй Цін. 

«Навагоднія прыгоды...» багаты ілюстраваны. Малюнкі выканала кніжны графік Аліна Кісляк. Наклад кніжнай навінкі — 1500 экзэмпляраў. Аддрукавана казка Віцебскай абласной друкарняй. 

Мікола БЕРЛЕЖ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».