Вы тут

У 14 школах у розных рэгіёнах Беларусі працуюць транспартныя класы


На сення ў 14 школах Мінска, Віцебска, Оршы, Магілёва, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Светлагорска, Брэста, Баранавічаў і Лунінца працуюць транспартныя класы. Тут старшакласнікі вывучаюць на паглыбленым узроўні фізіку і матэматыку, а таксама спецыяльныя прадметы, веды па якіх будуць у далейшым карысныя пры навучанні ў розных установах адукацыі па чыгуначных спецыяльнасцях. Другі злёт навучэнцаў транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі быў арганізаваны нядаўна ў Гомелі Беларускай чыгункай.


Яго ўдзельнікамі сталі школьнікі з транспартных класаў з усёй Беларусі, а таксама юныя чыгуначнікі з Мінскай дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава і навучэнцы чыгуначных каледжаў з Мінска, Брэста, Гомеля і Оршы. Адразу пасля прыбыцця ў горад над Сожам удзельнікі злёту паўдзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю на Беларускай чыгунцы новых манеўровых лакаматываў вытворчасці расійскай кампаніі «Бранскі машынабудаўнічы завод». Урачыстае адкрыццё форуму адбылося з удзелам начальніка Беларускай чыгункі Валерыя Вярэніча на базе Гомельскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Там жа ўзнагародзілі школьнікаў, якія перамаглі ў конкурсах «Гімн транспартных класаў — сімвал адзінства», «Эмблема транспартных класаў», «Талісман злёту транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці». Наступным пунктам праграмы было ўскладанне кветак на Алеі Герояў у памяць аб загінулых на гомельскай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля ўдзельнікі злёту наведалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і яго філіял — Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту, а таксама Дарожны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшла змястоўная дыялогавая пляцоўка з удзелам начальніка Беларускай чыгункі Валерыя Вярэніча, начальнікаў Гомельскага і Магілеўскага аддзяленняў Сяргея Ярашэвіча і Аляксандра Маісеева. У ходзе размовы хлопцы і дзяўчаты атрымалі змястоўныя адказы на свае пытанні аб перспектывах мадэрнізацыі галіны.

А ў другі і заключны дзень злёту яго ўдзельнікі дэманстравалі здольнасці ў інтэлектуальных і спартыўных гульнях на базе аздараўленчага лагера «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі. Двухдзённае знаходжанне на маштабным мерапрыемстве дапамагло ім зразумець правільнасць абранага прафесійнага шляху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».