Вы тут

Традыцыя — рыхтаваць добрых педагогаў


ІV Рэспубліканскі злёт студэнцкіх педагагічных атрадаў, прысвечаны 40-годдзю ўзнікнення педагагічных атрадаў у краіне, прайшоў у Мінску 25–27 кастрычніка.


Паводле слоў першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава, нягледзячы на тое, што гісторыя педагагічных атрадаў пачалася яшчэ падчас Савецкага Саюза, гэты кірунак у БСА да гэтага часу застаецца адным з самых запатрабаваных.

— Такое карпаратыўнае мерапрыемства накіравана на тое, каб пазнаёміцца атрадам усіх факультэтаў профільных устаноў і абмяняцца сваімі практыкамі, вопытам праведзенага працоўнага сяместра. Кожны з байцоў студатрадаў разумее, што работа з дзецьмі — гэта вельмі адказна, бо педагог — маральны арыенцір, — дадаў ён.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш чым 300 камандзіраў, камісараў і байцоў студэнцкіх педагагічных атрадаў БРСМ з усіх рэгіёнаў краіны, якія адпрацавалі ў трэцім працоўным семестры гэтага года.

Праграма радавала разнастайнасцю. Так, стартавала ўсё з урычыстага ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой». Далей удзельнікаў чакала ўрачыстае адкрыццё злёту ў гасцініцы «Вікторыя» і панэльная дыскусія «Студэнцкія педагагічныя атрады: 40 гадоў якасці».

Асноўным месцам правядзення злёту стаў дзіцячы санаторна-аздараўленчы комплекс «Зялёны бор». Там студатрадаўцаў чакала яркая творчая праграма і цікавыя конкурсныя іспыты. Кожны дзень злёту быў распісаны літаральна да хвіліны. Зарадка і аквааэробіка, працоўная акцыя, нетворкінг важатых «ПедБазар», атрадная спеўка, «Байцоўка-паці: 23+8», інтэлектуальныя гульні і шмат усяго іншага.

Фінальным мерапрыемствам стала падвядзенне вынікаў ІV Рэспубліканскага злёту, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў конкурснай праграмы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.