31 кастрычніка ў вёсцы Шчэгліца Княжыцкага сельсавета адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленага памятнага знака жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спіс загінуўшых дапоўніўся новымі прозвішчамі, якія былі выяўлены ў ходзе даследчай работы.
— Першапачаткова памятны знак быў устаноўлены ў 1979 годзе і ўжо меў патрэбу ў рэканструкцыі, — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова. — Рашэнне на гэты конт было прынятае на сельскім сходзе мясцовым насельніцтвам. За грошы дзяржпраграмы па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны заменена мемарыяльная пліта, пакладзена тратуарная плітка вакол памятнага знака і непасрэдная да яго, часткова заменены агароджа. Удзел у добраўпарадкаванні воінскага пахавання прынялі і самі жыхары.
Раней на помніку было пазначана 105 прозвішчаў жыхароў вёсак Пясчанка, Забор’е, Прокшанічы і Шчэгліца. На сельскім сходзе было вырашана дадаткова пазначыць на ім і жыхароў вёскі Залубнішча, якая знаходзіцца непадалёк. Іх імёны дагэтуль нідзе не былі ўвекавечаны. Усяго на помніку цяпер значыцца 137 прозвішчаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Магілёўскага райвыканкама
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.