Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 2 лістапада прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
У гэты дзень адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, услед за якімі з паўночнага захаду Еўропы чакаецца паступленне арктычнай паветранай масы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, часам моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 марозу па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні Беларусі, максімальная днём будзе ад нуля па паўночным усходзе да 8 цяпла па поўдні краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.