Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 3 лістапада ноччу надвор'е працягнуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, днём адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклона з цэнтрам над поўднем Фінляндыі.
Ноччу месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер Заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі, днём на большай частцы моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы ўжо ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, максімальная днём будзе ад нуля да 7 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pз адкрытых крыніц
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.