Вы тут

Снапкоў: Ідэалогія наступнай пяцігодкі — дэбюракратызацыя ў шырокім сэнсе слова


Першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў прапанаваў бізнесу ўнесці прапановы па актуалізацыі дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». З такой прапановай ён выступіў падчас пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Адна з тэм, якая абмяркоўвалася на пасяджэнні, — меры па развіцці патэнцыялу прадпрыемстваў — «схаваных чэмпіёнаў», здольных забяспечыць кратнае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. «Урад гатовы аказваць разнастайную падтрымку для вашага развіцця, пачынаючы ад крэдытавання для папаўнення абаротных сродкаў, крэдытавання абсталявання, заканчваючы афсетнымі кантрактамі, забеспячэннем гарантый на ўнутраным рынку пад пэўную колькасць прадукцыі і на пэўны час, у тым ліку ў рамках дзяржзакупак, і гэтак далей, гэта значыць, у прынцыпе, пералік не абмежаваны», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён прапанаваў бізнесу ўнесці канкрэтныя сістэмныя прапановы па актуалізацыі дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». «Гэта дазволіць стварыць новы дакумент, які абновіць існуючыя схемы работы. Паўтару яшчэ раз: галоўнае — сістэмнасць. І я б папрасіў не абмяжоўвацца механізмамі падтрымкі — фінансавымі, кантрактнымі і гэтак далей. Галоўная тэма, на якую мне б хацелася звярнуць вашу ўвагу, — гэта рэгулятарнае асяроддзе. Гэта дэбюракратызацыя і дэрэгуляванне ў шырокім сэнсе слова. Усё, што рэальна перашкаджае развіццю бізнесу з пункту гледжання рэгуляторыкі, хацелася б убачыць у адзіным дакуменце ў мяне на стале. Ідэалогія наступнай пяцігодкі — дэбюракратызацыя ў шырокім сэнсе слова і стварэнне ўмоў для эканамічнага рыўка. Гэта задача, якую прэзідэнт паставіў перад урадам. Гэта тычыцца не толькі пытанняў развіцця бізнесу, але і дзяржаўнага апарату, узаемадзеяння чалавека з дзяржавай, бізнесу з дзяржавай», — падкрэсліў першы віцэ-прэм’ер.

У 2017 годзе кіраўнік дзяржавы падпісаў дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які з’яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне. Дэкрэт забяспечыў кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізаваў умяшанне службовых асоб у работу суб’ектаў гаспадарання, узмацніў механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Пры гэтым захаваўся неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.