Вы тут

У выхадныя чакаецца першы снег


Непагодлівыя атмасферныя франты да канца бягучага і ў пачатку наступнага тыдня будуць на ўсю моц гаспадарыць на тэрыторыі Беларусі. Яны прынясуць не толькі пахаладанне і ападкі ў змяшанай фазе, але і моцны парывісты вецер. У сувязі з узмацненнем на большай частцы тэрыторыі заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, у першыя лістападаўскія дні абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

У суботу прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Чакаецца значнае пахаладанне. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, часам моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 марозу па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні Беларусі, максімальная днём будзе ад нуля па паўночным усходзе да 8 цяпла па поўдні краіны.

У трэці дзень лістапада ноччу надвор’е працягнуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, днём адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над поўднем Фінляндыі. Характэрна, што менавіта ў нядзелю сіноптыкі нам абяцаюць першы няліпкі (сапраўдны) снег. Ноччу месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі, днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ўжо ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла, максімальная днём будзе ад нуля да 7 цяпла.

У панядзелак ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 2 да 5 градусаў марозу, максімальная ўдзень — ад 1 цяпла на паўночным усходзе да 9 градусаў на паўднёвым захадзе краіны.

Згодна з папярэднім прагнозам, у далейшым вецер пачне сціхаць, ападкі прымуць кароткачасовы характар, але па-ранейшаму будуць ісці ў змяшанай фазе. У аўторак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, днём — з дажджом. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 5 градусаў да плюс 1, максімальная днём — ад нуля да 7 градусаў.

Паўзімняе надвор’е захаваецца і ў сераду. У гэты дзень месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 5 градусаў на ўсходзе да плюс 4 градусаў на захадзе краіны, удзень — 1–8 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дыханне скандынаўскага холаду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.