Вы тут

Памер БПМ павялічваецца з 1 лістапада


У Беларусі з 1 лістапада 2024 года павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2025 года, паведамляе БелТА.


Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 жніўня 2024 года, павялічаны на 1,1 працэнта і склаў Br437,8.

Між тым, гэта ўжо чацвёрты пераразлік БПМ у 2024 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 19 працэнтаў.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Размова ідзе аб памерах дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплатах да пенсій, дапамозе па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльных пенсіях.

У прыватнасці, памер «узроставых» даплат да пенсій павялічваецца на 1,1 працэнта да Br82,09 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) даплаты дасягнулі Br164,18, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — Br218,9.

Такія даплаты атрымліваюць больш як 537 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.