Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ва ўсіх рэгіёнах краіны. Інфармацыя аб даце і месцы прыёму, кантактныя тэлефоны, па якіх праводзіцца запіс на прыём, публікуецца на персанальных сайтах дэпутатаў і ў рэгіянальнай прэсе.
Дэпутаты таксама прымуць удзел у грамадска-палітычных акцыях, прымеркаваных да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, правядуць кансультацыі з мясцовымі органамі ўлады, інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і дыялогавыя пляцоўкі па актуальных пытаннях унутранай і знешняй палітыкі.
Вынікі работы ў выбарчых акругах кладуцца ў аснову заканадаўчай дзейнасці і дыялогу, які праводзіцца дэпутацкім корпусам з Урадам, міністэрствамі і іншым дзяржаўным органам.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.