Вы тут

Уборка агародніны ў Беларусі завершана на 97 працэнтаў


Паводле апошніх звестак, аграрыі рэспублікі сабралі 149,9 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 362,4 ц/га. Убрана 5,13 тыс. га пасяўных плошчаў, або 97 працэнтаў да плана, расказалі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалацілі звыш 10,17 млн.т збожжа з улікам рапсу. У лідэрах па намалоце — работнікі АПК цэнтральнага рэгіёну краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8169 млн.т, Гродзенская — 2,2899 млн.т, Брэсцкая — 2,0788 млн.т, Магілёўская — 1,1183 млн.т, Гомельская — 997,7 тыс.т, Віцебская — 871,6 тыс. т.

Уборка цукровых буракоў завершана на 82,9 працэнта, убрана 86,2 тыс. га. Работнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі накапалі больш як 4,1 млн. т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па краіне сфарміравана на ўзроўні 481 ц/га.

У Беларусі таксама намалочана амаль 2,3 млн. т збожжа кукурузы, ураджайнасць склала 78,7 ц/га. Убрана 290,2 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 93,9 працэнта ад плана. Сабрана таксама звыш 21,1 млн.т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 227 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння ўбралі з плошчы 932,9 тыс. га (98,9 працэнта ўборачнай плошчы).

Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,4 млн. т кармавых адзінак (95,8 працэнта да плана).

Актыўнымі тэмпамі вядзецца апрацоўка глеб: зябліва паднята на плошчы 533,6 тыс. га, што складае 36 працэнтаў да плана. Зяблевая апрацоўка глеб пад сяўбу лёну-даўгунцу завершана на 72,6 працэнта, пад сяўбу цукровых буракоў — на 38,5 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.