Вы тут

Галоўчанка заклікаў прадпрыемствы холдынгу «Белрэсурсы» нарошчваць інвестыцыі ў вытворчасць


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заклікаў прадпрыемствы холдынгу «Белрэсурсы» нарошчваць інвестыцыі ў вытворчасць. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па тэме работы холдынга, якая адбылася на базе ААТ «Белхім», перадае БелТА.


«Холдынг „Белрэсурсы“ — дастаткова разнамаснае аб’яднанне кампаній, якія працуюць у розных сферах дзейнасці — ад збору другасных матэрыяльных рэсурсаў да вытворчасці спажывецкіх тавараў. Хацелася б пачуць, наколькі гэта структура апраўдана ў бягучых умовах. Ёсць пытанні па стратэгіі развіцця, асабліва па яе інвестыцыйнай. Ёсць пытанні па стратэгіі развіцця, асабліва па яе інвестыцыйным складальніку. Зыходзячы з прадстаўленай стратэгіі, асаблівых перспектыў далейшага інвестыцыйнага развіцця не праглядаецца. Лічбы сведчаць аб скарачэнні сродкаў, якія накіроўваюцца на інвестыцыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

На нарадзе абмяркоўвалася работа прадпрыемстваў, вытворчасць і збыт прадукцыі. «Беглы аналіз паказаў, што прадпрыемствы, якія вырабляюць тавары спажывецкага прызначэння, у прыватнасці „Бархім“, Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, пакуль па нейкіх прычынах не асвоілі інтэрнет-гандаль, работу на маркетплейсах. Замест іх гэта паспяхова робяць пасярэднікі ў выглядзе індывідуальных прадпрымальнікаў. А накруткі там вельмі прыстойныя ў параўнанні з адпускным коштам завода. Няўжо кіруючая кампанія холдынгу гэтага не бачыць?» — задаў пытанне прэм’ер-міністр.

«Хацелася б разумець, што далей будзе адбывацца з холдынгам, яго перспектывы, якая мэтазгоднасць захавання такой структуры ў далейшым для дзяржавы, ці не перашкаджае яна развіццю прадпрыемстваў або аўтаномна, або ў складзе больш профільных дзяржаўных структур», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Холдынг «Белрэсурсы» створаны ў студзені 2014 года. Ён уключае ў сябе гандлёвыя і прамысловыя арганізацыі, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з’яўляюцца аптовы і рознічны гандаль металапрадукцыяй, хімічнай прадукцыяй, гума-тэхнічнымі вырабамі, будаўнічымі матэрыяламі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, вырабаў з пластмас, плёнкі, сінтэтычных мыйных сродкаў, кардоннай упакоўкі, збор (нарыхтоўка) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўка, арганізацыя працэдур закупак тавараў, работ, паслуг, аказанне лагістычных, брокерскіх і іншых паслуг. У ліку прадпрыемстваў холдынгу — ААТ «Белрэсурсы» — кіруючая кампанія холдынга, ААТ «Бархім», ААТ «Белдругпалімер», ААТ «Белхім», ААТ «Медпласт» і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.