Вёска Шымэнь у павеце Уюань, што ў правінцыі Цзянсу (Паўднёва-Усходні Кітай), славіцца сваімі маляўнічымі краявідамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аднак галоўнай славутасцю тут з’яўляецца не сама вёска, а рэдкая птушка, якая знаходзіцца на мяжы знікнення — сінягаловая хмызнянка (Garrulax courtoisi). Яе называюць «гіганцкай пандай сярод птушак», гэты від лічыцца адной з самых рэдкіх вераб’інападобных птушак у свеце. Іх агульная колькасць складае ўсяго каля 250 асобін. Вядомы арэал пасялення сінягаловай хмызнянкі абмяжоўваецца ў асноўным паветам Уюань і прылеглымі да яго тэрыторыямі.
У апошнія гады мясцовыя ўлады цалкам забаранілі высечку натуральных вечназялёных шыракалістых лясоў і стварылі 193 невялікія прыродныя запаведнікі розных тыпаў, што значна палепшыла ўмовы існавання сінягаловай хмызнякі. Добраахвотніцкая каманда па ахове дадзенага тыпу птушак у Шымэне хначна вырасла. Пад яе кіраўніцтвам жыхары вёскі таксама сталі абаронцамі гэтай рэдкай птушкі. Многія насценныя роспісы і ўпрыгожанні ў вёсцы прысвечаны сінягаловай хмызнянцы. Акрамя таго, быў пабудаваны Музей сінягаловай хмызнянкі для распаўсюджвання ведаў аб абароне гэтых птушак.
Дзякуючы прыгожым краявідам і дадзенаму рэдкаму тыпу птушак у Шымэне актыўна развіваецца турызм. У мінулым годзе гэтую невялікую вёску з насельніцтвам усяго 512 чалавек наведала больш за 300 тысяч турыстаў. Сярэдні гадавы даход на душу насельніцтва ў Шымэне вырас з прыкладна 4000 юаняў (550 долараў) ў 2013 годзе да больш чым 26,5 тысячы юаняў (звыш 3,6 тысячы долараў) летась.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!