Вы тут

Пара з Нанкіна робіць здымкі кары дрэў


Сужэнцы Чжоў Чуаньчжан і Сюй Шуньлань з горада Нанкін (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) прыцягнула ўвагу грамадскасці сваім незвычайным захапленнем — фатаграфаваннем узораў на кары дрэў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сюй Шуньлань 76 год. Пасля завяршэння кар’еры ўрача яна вырашыла ўвасобіць сваю даўнюю мару. Яна паступіла ва ўніверсітэт для пажылых людзей, дзе два гады вывучала фатаграфію, асвоіўшы мноства тэхнік. Яе запал да фатаграфавання кары зарадзіўся летам 2018 года падчас паездкі ў Новую Зеландыю. У мясцовым парку яна ўбачыла бярозу, узоры на кары якой нагадалі ёй традыцыйны кітайскі пейзажны жывапіс. З таго часу пенсіянерка пачала рабіць незвычайныя фатаграфіі кары дрэў.

Разам мужам яна абыйшла ўсе куткі Нанкін, зрабіўшы больш за 20 тысяч здымкаў мудрагелістых узораў на ствалах дрэў. Ягы стварылі некалькі ўражлівых фотаальбомаў і арганізавалі выставы сваіх работ. Акрамя таго, іх работы ўвайшлі ў экспазіцыю Другой выставы фатаграфій аб’ектаў сусветнай спадчыны, арганізаванай Кітайскай асацыяцыяй фатографаў.

Чжоў Чуаньчжан з гонарам расказаў, што іх унук выкарыстаў фатаграфіі кары як крыніцу натхнення для сваіх дызайнерскіх работ. Яго калекцыя адзення, натхнёная гэтымі ўзорамі, была прадстаўлена на выставах у Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.

Муж і жонка актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, з’яўляючыся членамі Асацыяцыі фатографаў правінцыі Цзянсу, Кітайскай асацыяцыі фатографаў і Кітайскай асацыяцыі абароны аўтарскіх правоў фатографаў. Сваім прыкладам і дзейнасцю яны ўносяць уклад у развіццё фотамастацтва сярод пажылых людзей Цзянсу.

Акрамя фатаграфавання, у пажылой пары іншае агульнае хобі — падарожжы. Яны пабывалі больш як у 40 краінах і рэгіёнах свету, уключаючы такія экзатычныя месцы, як Паўночны і Паўднёвы полюсы. Па словах Чжоў Чуаньчжана, падарожжы дазваляюць ім адкрыць для сябе, наколькі выдатны і разнастайны свет.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.