Вы тут

Лукашэнка: Кінафестываль «Лістапад» выконвае гуманітарную місію, збліжае людзей і кантыненты


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» з адкрыццём культурнага форуму. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За тры дзесяцігоддзі кінафорум стаў знакавай падзеяй у культурным жыцці не толькі Беларусі, але і многіх краін блізкага і далёкага замежжа. Пашыраючы геаграфію ўдзельнікаў і адкрываючы новыя творчыя гарызонты, „Лістапад“ з гонарам выконвае сваю гуманітарную місію, збліжае людзей і кантыненты, сцвярджае ідэалы міру і дабра», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сёлетні фестываль, які праводзіцца ў 100-гадовы юбілей беларускага кіно пад дэвізам «кіно са знакам якасці», стане месцам зараджэння культурных ініцыятыў і знаёмства з лепшымі кінапраектамі.

Прэзідэнт пажадаў арганізатарам і членам журы плённай працы, а гасцям — незабыўных уражанняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.