Вы тут

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лістападзе ў Саўміне асабістыя прыёмы грамадзян


Кіраўнікі дзяржаўных органаў правядуць у лістападзе ў Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі ў прэс-службе ўрада. 


Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч прыме грамадзян 6 лістапада, старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў-13 лістапада, міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка — 15 лістапада, міністр ЖКГ Генадзь Трубіла — 20 лістапада.

Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус правядзе прыём грамадзян 22 лістапада, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч-27 лістапада, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч-29 лістапада.

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе, а намеснікамі прэм’ер-міністра — толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання. Прыём будзе праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, пакой 103.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.