У фінал рэспубліканскага конкурсу «Курсант года», які прайшоў у Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы, выйшлі 17 прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў сілавога блока і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ. Сярод іх не толькі хлопцы, але і дзве дзяўчыны.
У выніку трэцяе месца заняў прадстаўнік Магілёўскага інстытута МУС Мікіта Лысенка. Другое месца — у курсанта Ваеннай акадэміі Уладзіміра Ізотава. Званне «Курсант года» заваяваў Дзмітрый Коробочка, які навучаецца ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС.
Узнагароджвалі пераможцаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук’янаў. Усе тры пераможцы атрымалі сертыфікат на ўдзел у Парадзе Перамогі 9 мая 2025 года на Краснай плошчы ў Маскве.
Віктар ДРАЧОЎ
фота аўтара
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!