Вы тут

Як прайшло адкрыццё XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»


Яркая цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Усяго сёлета на фестываль было пададзена больш за 3,4 тысячы заявак са 124 краін.


Мерапрыемства парадавала настальгічнымі матывамі. Дзякуючы тэматычнай выставе на другім паверсе Палаца Рэспублікі, можна было зноў акнуцца ў атмасферу класікі беларускага кінематографа. Сама ж канцэртная праграма была напоўнена яркімі музычнымі нумарамі. Таксама на цырымоніі адкрыцця раскрылася інтрыга, хто ж стане ўладальнікам спецыяльнага прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Так, яго атрымаў народны артыст Расійскай Федэрацыі, народны артыст Чачэнскай Рэспублікі Дзмітрый Харацьян.

Пасля таго як талерка была разбіта і фестываль быў афіцыйна адкрыты, гледачы змаглі атрымаць асалоду ад прэм’еры «Чорнага замка» паводле твора Уладзіміра Караткевіча. Дарэчы, гэты фільм у будучыні плануюць прадставіць і на іншых буйных міжнародных кінафестывалях.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.