Вы тут

На АЭС «Фукусіма-1» упершыню дасталі фрагменты расплаўленага паліва


Спецыялісты японскай кампаніі-аператара Tokyo Electric Power (TEPCO) упершыню змаглі атрымаць фрагменты расплаўленага ядзернага паліва з другога энергаблока аварыйнай АЭС «Фукусіма-1». Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на японскую энергетычную кампанію.


Фота: АР

Адзначаецца, што падчас работ, якія пачаліся 10 верасня, спецыялістам станцыі ўдалося атрымаць некалькі грам сумесі расплаўленага паліва з абломкамі канструкцый — упершыню з моманту аварыі. Цяпер японскім ліквідатарам трэба будзе ўсебакова вывучыць атрыманыя матэрыялы, ацаніўшы, у прыватнасці, узровень іх радыеактыўнасці.

Галоўнай задачай гэтых работ з’яўляецца атрыманне звестак аб характарыстыках смецця. Для тэставага здабывання выкарыстоўвалася прылада ў выглядзе тэлескапічнай «вуды». Пасля для здабывання абломкаў плануецца выкарыстоўваць больш эфектыўнае абсталяванне Ч рабатызаваную руку, абсталяваную камерамі і сэнсарамі.

Першапачаткова працэс здабывання планавалася пачаць яшчэ ў 2021 годзе, аднак з-за некаторыых тэхналагічных праблем, у тым ліку затрымкі ў распрацоўцы з-за пандэміі каранавіруса, ён быў адкладзены. Паводле наяўных ацэнак, у будынках першага, другога і трэцяга рэактараў налічваецца ў агульнай складанасці каля 880 тон такога смецця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.