Вы тут

Кітайскі вытворца электрамабіляў BYD упершыню абышоў Tesla па квартальнай выручцы


Кітайскі аўтавытворца BYD упершыню абышоў амерыканскую кампанію Tesla па аб’ёме квартальнага даходу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Паводле квартальнай справаздачы BYD, у трэцім квартале выручка кампаніі склала 201,1 мільярда юаняў (каля 28,2 млрд. долараў), павялічыўшыся амаль на чвэрць (на 24 працэнты) у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

За гэты ж перыяд Tesla атрымала каля 25 млрд. долараў, пры гэтым выручка кампаніі вырасла на 8 працэнтаў у гадавым выражэнні.

Прыбытак BYD за першыя тры кварталы склаў 502,2 мільярда юаняў, што амаль на 19 працэнтаў вышэй за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года.

Паводле афіцыйных дадзеных, за дзевяць месяцаў кампанія BYD прадала на 32,1 працэнта больш аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі ў параўнанні з мінулым годам — каля 2, 74 млн. У трэцім квартале было прададзена 1,13 млн. новых аўтамабіляў, што перавысіла рынкавыя прагнозы ў 1,1 млн. адзінак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.