Вы тут

У Гомелі затрымалі распаўсюджвальніка насвая


У Гомелі затрымалі распаўсюджвальніка насвая. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МУС.


Фота БелТА

Супрацоўнікі наркакантролю Савецкага і Цэнтральнага РАУС абласнога цэнтра затрымалі 50-гадовага гамяльчаніна. Па месцы жыхарства мужчыны выявілі і канфіскавалі больш за 5 кг некурыльнага тытунёвага вырабу насвай, прызначанага для далейшай рэалізацыі.

Суд прызначыў правапарушальніку пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 15 сутак.

Праваахоўнікі нагадваюць, што ў Беларусі забароненыя вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.