Вы тут

Беларускія плыўцы заваявалі сем медалёў на III этапе Кубка свету ў Сінгапуры


У Сінгапуры завяршыўся трэці і заключны этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У апошні дзень спаборніцтваў на старт фінальных заплываў выходзілі пяцёра беларускіх плыўцоў. На 200-метроўцы на спіне ў жанчын прызёрам стала брэстчанка Анастасія Шкурдай – яна фінішавала другой з часам 2 мін 01,63 сек., саступіўшы толькі амерыканцы Рыган Сміт, якая пабіла сусветны рэкорд (1:58,83 сек).

На дыстанцыі 50 метраў брасам у дзяўчат бронзавы медаль з вынікам 29,79 сек. выйграла Аліна Змушко. Апярэдзіць беларуску здолелі кітаянка Тан Цянцін і італьянка Бенедэта Пілата. Таксама на трэцюю прыступку п’едэстала па выніках мужчынскай 200-метроўкі брасам падняўся Ілья Шымановіч (2:03,90), топ-дуэт склалі галандзец Каспар Корба і аўстраліец Джошуа Йонг.

Акрамя таго, у фінале на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у жанчын Анастасія Куляшова заняла пятае месца (56,72 сек.), а ў вырашальным заплыве на паўрубель батэрфляем у мужчын Рыгор Пякарскі заняў сёмае месца (22,41 сек.).

Такім чынам, у Сінгапуры нейтральныя атлеты з Беларусі заваявалі сем медалёў (0-5-2), перасягнуўшы паказчыкі этапаў у Шанхаі і Інчхоне, адкуль нашы плыўцы прывозілі па пяць узнагарод. Агульная колькасць беларускіх медалёў Кубка свету – 2024 склала 17 (1 залаты, 14 срэбных і 2 бронзавыя).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.