Вы тут

Вальфовіч на «Дажынках»: Гродзенская вобласць сваімі вынікамі паказвае прыклад


Сваімі вынікамі Гродзенская вобласць паказвае прыклад усёй рэспубліцы. Пра гэта на ўрачыстым сходзе на свяце працаўнікоў вёскі заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Гродзенская вобласць чарговы раз паказала прыклад усёй рэспубліцы, якіх вынікаў трэба дасягаць. Летась мы практычна падышлі да двух мільёнаў тон хлеба, не лічачы рапсу. Сёлета перасягнулі гэтую планку – 2 млн 300 тыс.т. Прэзідэнт сказаў, што гэта не мяжа. 2,5 млн у наступным годзе мы павінны паказаць, і ўпэўнены, што вам, народу Гродзенскай вобласці, гэта пад сілу», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

«Вы малайцы. Сёння мы сапраўды ўшаноўваем лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці – камбайнераў, трактарыстаў, вадзіцеляў аўтамабіляў, работнікаў сельскай гаспадаркі практычна ўсіх напрамкаў. Ушаноўваем за працу, якую вы праводзілі і дзень, і ноч нароўні з усімі астатнімі нашымі грамадзянамі», — дадаў ён.

Аляксандр Вальфовіч таксама звярнуў увагу, што разам з аграрыямі ў палях працавалі вайскоўцы, супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у вольны ад службы час. «Яны разумеюць выдатна, што ў мірны час вы вырашаеце пытанні нацыянальнай бяспекі, вы абараняеце нашы нацыянальныя інтарэсы, уносячы пасільны ўклад у пытанні харчовай бяспекі. Вы заваёўваеце сваёй прадукцыяй, якая адпраўляецца на экспарт, новыя рынкі збыту. І прадукцыя Беларусі, у тым ліку і Гродзенскай вобласці, за мяжой запатрабаваная», — адзначыў дзяржсакратар Савета Бяспекі.

«Дзякуючы вашай працы наша краіна развіваецца, становіцца прыгажэйшай, лепшай. Вы падымаеце сваёй працай аўтарытэт нашай выдатнай Рэспублікі Беларусь. Таму нізкі вам за гэта паклон і дзякуй», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.