Вы тут

Абгарэлае цела знайшлі ратавальнікі пры пажары ў Віцебскім раёне


У Віцебскім раёне падчас пажару ў жылым доме загінуў чалавек. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.


Фота БелТА

Паведамленне аб узгаранні жылога дома па вул. Чыгуначнай у в. Княжыца паступіла ратавальнікам 1 лістапада ў 15.17. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў аднапавярховы драўляны трохкватэрны дом быў ахоплены агнём, у ім часткова абрынуўся дах.

У кватэры № 1 пражывала жанчына 1970 года нараджэння. Гаспадар кватэры № 2 памёр у 2018 годзе і пасля яго смерці ў кватэры ніхто не пражываў. Гаспадар трэцяй кватэры 1980 года нараджэння на момант пажару знаходзіўся на працы. У кватэры № 1 пад пластом канструкцый ратавальнікі выявілі абгарэлы труп, пол і асоба якога высвятляецца.

У выніку пажару ў кватэрах № 1 і № 2 знішчаны дах, маёмасць, закураныя сцены і маёмасць, а ў кватэры № 3 пашкоджаны дах. У якасці прычын пажару разглядаюцца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання і неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.