Вы тут

Выстава жывапісу Яны Сурмачэўскай «Распраў крылы» адкрылася ў Мінску


У Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава акварэльнага жывапісу беларускай мастачкі Яны Сурмачэўскай «Распраў крылы», паведамляюць «Минск-Новости».


Фота агенцтва «Минск-Новости»

У экспазіцыі прадстаўлены 60 работ, на якіх намаляваны птушкі Беларусі. Мастачка падкрэсліла, што яе мэта – напісаць усіх птушак рэспублікі. На дадзены момант іх налічваецца 337 відаў, але паколькі з-за змяненняў клімату ў краіне з’яўляюцца яшчэ і новыя, яна спадзяецца, што яе праца працягнецца.

На думку мастачкі, менавіта акварэль лепш за ўсё падыходзіць для адлюстравання птушынай тэмы. 

Суразмоўніца распавяла, што новы этап у яе жыцці пачаўся ў 2019 годзе, і тады яна пачала серыю акварэлі «Птушкі Беларусі». Цяпер кожную сваю работу яна піша так, каб стваралася адчуванне, быццам птушка нечакана ўзмахне крыламі, узляціць і заспявае.

Мастачка адзначыла: птушкі — яе захапленне, натхненне і філасофія.

— Колькі сябе памятаю, адчувала крылы за спінай, заставалася толькі навучыцца лётаць. З дзяцінства з захапленнем назірала за птушкамі і аднойчы знайшла ідэальны спосаб расправіць крылы з дапамогай мастацтва, — падкрэсліла яна.

Выстава працягнецца па 18 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.