Як беларуская эканоміка пераадольвае ўплыў санкцый, расказаў БелТА першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.
Сусветны банк і іншыя міжнародныя арганізацыі чакалі або прадвясцілі крах беларускай эканомікі ў 2022 годзе, адзначыў Андрэй Картун. Беларусі прагназавалі падзенне не менш як на 20%, а то і ўсе 30% і больш. Аднак Беларусь пераадолела гэты перыяд, хаця і было нялёгка. «Мы стварылі аператыўны штаб ва ўрадзе, які, па сутнасці, і зараз працуе, але не ў такім рэжыме. Тады мы працавалі кругласутачна. Штаб збіраўся адзін-два разы кожны дзень, выхадныя не выключэнне. І ў ручным рэжыме мы вырашалі праблемы суб’ектаў гаспадарання абсалютна розных форм уласнасці. У прынцыпе, гэта нам дапамагло», — расказаў першы намеснік міністра.
Акрамя страты рынкаў збыту, сітуацыя пагаршалася тым, што многія замежныя кампаніі, якія належаць недружалюбным краінам, «кінулі руль». «Яны пакінулі сваіх супрацоўнікаў, павялі сябе сацыяльна безадказна і паспрабавалі пакінуць граніцы нашай краіны з усім, чым толькі было можна. Яны абвінавачвалі дзяржаву і нагняталі: «чаму тут часовае кіраванне пачалі ўводзіць» і гэтак далей. Мы вымушаны былі гэта рабіць. Нікому, акрамя дзяржавы, гэта не трэба было. І мы клапоцімся аб сваім грамадзяніне», — падкрэсліў Андрэй Картун.
У многім з-за таго, што нацыя згуртавалася і дзяржорганы працавалі ў цесным звязку з прадпрыемствамі, удалося выйсці на станоўчую траекторыю руху, упэўнены ён. «Усё-такі больш аказалася сацыяльна адказных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, якія здольны былі з арыентавацца своечасова на іншыя рынкі. Так, было нялёгка. Пандэмія патрэніравала ўжо наш экспартна арыентаваны бізнес», — сказаў першы намеснік міністра эканомікі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.