Вы тут

Сабаленка пераможна стартавала на выніковым турніры WTA


Арына Сабаленка пераможна стартавала на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у Эр-Рыядзе, паведамляе БелТА.


Учора першая ракетка планеты Арына Сабаленка выйграла ў алімпійскай чэмпіёнкі кітайскай тэнісісткі Чжэн Цыньвэнь, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 6:4. У актыве беларускі 3 эйсы і ніводнай двайной памылкі на падачах. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 25 хвілін. У другім сённяшнім матчы гэтай групы італьянка Ясмін Пааліні (4-ы нумар рэйтынгу WTA) сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (5).

У другой групе сустрэчы першага туру адбудуцца 3 лістапада. Полька Іга Свёнтэк (2) сустрэнецца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (13), а потым згуляюць дзве амерыканскія тэнісісткі Коры Гаўф (3) і Джэсіка Пегула (6). Групавы этап завершыцца 7 лістапада, пасля чаго па дзве найлепшыя тэнісісткі з кожнага квартэта выйдуць у паўфінал. Вырашальны паядынак адбудзецца роўна праз тыдзень — 9 лістапада.

Агульны прызавы фонд турніру ў сталіцы Саудаўскай Аравіі складае рэкордныя $15,25 млн. Чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе заробіць не менш як $4,45 млн. Калі пераможца пройдзе ўвесь турнір без паражэнняў, то яе прызавая сума складзе $5,15 млн плюс 1500 рэйтынгавых ачкоў. Год таму Іга Свёнтэк разграміла ў фінале Джэсіку Пегулу — 6:1, 6:0.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.