Вы тут

Аўтамабіль збіў падлетка на пешаходным пераходзе ў Мінску


У Мінску падлетак на сродку персанальнай мабільнасці патрапіў пад колы аўтамабіля. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, учора 44-гадовы вадзіцель Toyota рухаўся па вуліцы Шырокай. На скрыжаванні з вуліцай Усходняй ён працягнуў рух на забараняльны чырвоны сігнал святлафора. У выніку гэтага мужчына ўчыніў наезд на 16-гадовага пешахода на сродку персанальнай мабільнасці. Падлетак перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Пешаход дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.