Вы тут

Больш за 100 парушэнняў зафіксавана ў Малдове ў першыя гадзіны прэзідэнцкіх выбараў


У Малдове ў першыя гадзіны другога тура прэзідэнцкіх выбараў мясцовая грамадская арганізацыя Promo-LEX атрымала 141 сігнал аб розных парушэннях, пацвердзіліся з іх 109, паведамляе ТАСС.


Як заявіў на брыфінгу кіраўнік арганізацыі Мікалай Панфіл, большасць выпадкаў звязана з тэхнічнымі праблемамі рэгістрацыі выбаршчыкаў, каля чвэрці — з пашкоджаннямі скрыняў для галасавання, адсутнасцю на іх пломбаў.

Па яго словах, парушалася таямніца галасавання, некаторыя выбаршчыкі фатаграфавалі бюлетэні, дэманстравалі свой выбар. Таксама зазначаецца, што на некаторых участках вялася перадвыбарная агітацыя, а выбаршчыкаў арганізавана падвозілі.

Як удакладніў Мікалай Панфіл, Promo-LEX накіравала сваіх назіральнікаў на 614 выбарчых участкаў. Акрамя таго, назіраюць за працэсам 89 мабільных груп.

Другі тур выбараў прэзідэнта ў Малдове праходзіць паміж дзейным кіраўніком рэспублікі Маяй Санду і былым генпракурорам краіны Аляксандрам Стаянагло.

Як паведамлялася, у выбарах 20 кастрычніка прынялі ўдзел 11 кандыдатаў. Санду атрымала 42,49% галасоў, а Стаянагло — 25,95%. У гэты ж дзень прайшоў рэферэндум аб унясенні ў Канстытуцыю Малдовы паправак аб незваротнасці еўрапейскага курсу краіны, які падтрымалі 50,35 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.