Жанчына загінула пры пажары дачнага дома ў Мазырскім раёне, паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
Ратавальнікі атрымалі сігнал аб пажары ў садовым таварыстве «Будаўнік» паблізу в. Бібікі 2 лістапада ў 21.30. Працаўнікі МНС, якія прыбылі па адрасе, знайшлі на ложку ў падпаленым пакоі моцна абгарэлае цела жанчыны. Яе асобу ўстанаўліваюць.
«Ва ўстанову аховы здароўя звярнуўся ўласнік дачнага дома, з апёкамі яго шпіталізавалі», — удакладнілі ў абласным упраўленні МНС.
Агонь знішчыў дах, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.
Абставіны здарэння высвятляюць. Як версію прычыны пажару разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.