Гэта пэўная сенсацыя і адметнасць беларускай гісторыі — так ахарактарызаваў унікальныя знаходкі і адкрыцці на месцы археалагічных даследаванняў на Менцы гісторык, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза ў праекце «У тэме. Гісторыя» на YouTube-канале БелТА.
У верасні беларусы адзначалі 957-годдзе першага пісьмовага ўпамінання сталіцы-горада са сваёй багатай і ўнікальнай гісторыяй. «Працягваюцца даследаванні навукоўцаў у археалагічным комплексе на Менцы ў рамках нацыянальных гістарычных праектаў пры падтрымцы дзяржавы, урада, асабіста прэм’ер-міністра. У працэс даследавання, акрамя Нацыянальнай акадэміі навук, якая выконвае асноватворную ролю, уцягнутыя Міністэрства адукацыі, культуры, спорту і турызму, Мінскі аблвыканкам, райвыканкам, райсавет, а таксама, я б сказаў па-беларуску, „неабыякія людзі“ — жыхары краіны. Усе разумеюць, што мы і сёння пішам гісторыю Беларусі. Можна сказаць, што ўключаем нейкія новыя факты ў летапіс гісторыі першых ранніх гістарычных формаў беларускай дзяржаўнасці. І Менка гэта паказвае», — акцэнтаваў Вадзім Лакіза.
Рыскі да гісторыі дадаюць унікальныя прадметы і матэрыялы. «І мы сёння дакладна разумеем і ведаем, а нашы спецыялісты і навукоўцы — Андрэй Вайцяховіч і іншыя калегі — даказалі, выкарыстоўваючы метады натуральна-навуковых аналізаў, радыёвуглероднага датавання, дэндрахраналогіі і тыпалагічнага аналізу, што старажытны горад на рацэ Менцы існаваў у другой палове X стагоддзя. Да канца X стагоддзя горад старажытны быў, з драўлянымі гараднямі, умацаванымі сценамі вышынёй 6-7 метраў, а можа, і больш, дубовымі канструкцыямі. Некаторыя клеці былі ўпрыгожаны зааморфнымі фігурамі. Усё гэта таксама знойдзена ў выніку археалагічных даследаванняў. У некаторыя зрубы дубовыя былі ўключаныя іклы дзіка — гэта паганскі абрад. Значыць, горад будаваўся да Хрышчэння Русі, затым быў і хрысціянскі перыяд. Вялікая колькасць прадметаў знойдзена падчас археалагічных даследаванняў», — падкрэсліў гісторык.
«І што самае важнае: апошнія даследаванні кажуць, што, хутчэй за ўсё, у гэтым старажытным горадзе быў найстаражытнейшы драўляны храм. Ён не захаваўся, але пахавальныя комплексы, якія знойдзены, у той час, у старажытнарускі перыяд, знаходзіліся побач з храмам. Гэта ўнікальнае адкрыццё. Мы, вядома, вядзем розныя аналізы. Антраполагі папрацуюць, таксама прадатуем. ДНК-метад спрабуем. Гэта пэўная такая сенсацыя і адметнасць беларускай гісторыі», — звярнуў увагу дырэктар Інстытута гісторыі НАН.
На думку спікера, усе гэтыя знаходкі могуць сведчыць пра тое, што гісторыя Мінска яшчэ больш устаражнытніцца. «Яна становіцца яшчэ прыгажэйшай, насычанейшай, з’яўляюцца новыя факты. Ніхто з гісторыкаў, якія расказваюць пра Менку і Мінск не сутыкаюць і не супрацьпастаўляюць гэтыя два аб’екты. Мы, наадварот, дапаўняем, дзесьці паглыбляем гісторыю нашай сучаснай сталіцы. Таму што пераносы старажытных населеных пунктаў і гарадоў з аднаго месца ў іншае вядомыя і ў Расіі, і ва Украіне, і ў іншых месцах. І ў нас дакладна такая ж сітуацыя. Я ўжо не буду казаць пра аб’ектыўны ці нейкія суб’ектыўныя прычыны. Можна розныя версіі выказваць, чаму адбыўся гэты перанос. Гісторыкі абазначаюць і пэўныя палітычныя пытанні, і інш. Дарэчы, старажытненне гісторыі населеных пунктаў вельмі важна з пункту гледжання фарміравання Гістарычнага светапогляду, прышчаплення любові да гісторыі», — рэзюмаваў Вадзім Лакіза.
Прэв’ю: БелТА
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.