Бразільскі футбаліст Неймар і беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сустрэліся на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у Эр-Рыядзе, паведамляе БелТА.
Сустрэча зоркі футбола Неймара і першай ракеткі планеты Арыны Сабаленкі адбылася пасля яе матчу з кітаянкай Чжэн Цыньвэнь, які скончыўся на карысць беларускі.
Футбаліст і тэнісістка перакінуліся парай фраз і зрабілі сумесны здымак. «Рады бачыць цябе, Каралева», — падпісаў Неймар фота ў сацыяльнай сетцы.
Прэв’ю: сацыяльныя сеткі
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.