Вы тут

Пачаўся рабочы візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў ПАР


Пачаўся рабочы візіт дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам у ПАР, паведамляе БелТА.


Фота Палаты прадстаўнікоў

У міжнародным аэрапорце імя О.Р. Тамбо Ігара Сергяенку вітаў віцэ-прэзідэнт Панафрыканскага парламента Джыда Мамар Махамат. Ён праінфармаваў старшыню Палаты прадстаўнікоў аб ходзе падрыхтоўкі да сесіі Панафрыканскага парламента, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 4 лістапада, а таксама аб выкліках, з якімі сутыкаецца арганізацыя.

Па словах Джыда Мамар Махамата, візіт беларускай дэлегацыі стане адпраўным пунктам для актывізацыі супрацоўніцтва адной з найважнейшых структур Афрыканскага саюза з Рэспублікай Беларусь.

Панафрыканскі парламент паступальна займае пазіцыі адной з найбольш уплывовых арганізацый Афрыканскага саюза, набывае ўсё большую палітычную вагу. Устанаўленне супрацоўніцтва з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь запусціць якасна новы палітычны дыялог нашай краіны з усімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у Афрыканскі саюз. З абодвух бакоў была падкрэслена важнасць парламенцкай дыпламатыі для развіцця ўзаемадзеяння па розных напрамках.

Як паведамлялася, дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам па запрашэнні старшыні Панафрыканскага парламента (ПАП) Форчуна Чарумбіры 4-5 лістапада наведае г. Мідранд (ПАР) для ўдзелу ў чацвёртым пленарным пасяджэнні Панафрыканскага парламента шостага склікання. Беларускаму парламенту ўпершыню ў гісторыі прадастаўлена магчымасць выступіць на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця сесіі ПАП. Плануецца таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і ПАП, у адпаведнасці з якім парламенту Беларусі будзе прадастаўлены статус назіральніка пры гэтай арганізацыі.

Праграмай візіту таксама запланаваны сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам ПАП, Нацыянальнай асамблеі ПАР, кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін Афрыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.