Вы тут

Харыс прагаласавала па пошце на выбарах прэзідэнта ЗША


Віцэ-прэзідэнт ЗША, кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс паведаміла, што ўжо прагаласавала на выбарах кіраўніка дзяржавы поштай, адзначыўшы, што будучая прэзідэнцкая гонка будзе «напружанай». Пра гэта паведамляюць РИА Новости.


Камала Харыс. Фота AP

Пры гэтым Харыс выказала ўпэўненасць ва ўласнай перамозе. «Мы збіраемся перамагчы. І адна з прычын гэтага — ваша галасаванне»  — заявіла яна ў сваім відэазвароце да выбаршчыкаў, апублікаваным у сацсетцы X.

Харыс таксама заклікала грамадзян зрабіць усё магчымае для выказвання сваёй пазіцыі на выбарах, адзначыўшы, што іх галасы маюць вырашальнае значэнне. «Ваш голас — гэта ваша сіла»  – падкрэсліла віцэ-прэзідэнт, нагадаўшы, што выбары адбудуцца 5 лістапада.

Яна заклікала выбаршчыкаў скарыстацца інтэрнэт-рэсурсамі для планавання маючага адбыцца галасавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.