Вы тут

Уся праўда пра аўтара «Старога Хатабыча» — у адной кнізе


Тое, што Лазар Лагін ( Лазар Іосіфавіч Гінзбург) нарадзіўся ў Віцебску, у 1920-я гады жыў у Мінску, супрацоўнічаў з газетай «Чырвоная змена», ведаюць многія. І легендарную кнігу «Стары Хатабыч», якая вытрымала мноства выданняў, перакладзена на самыя розныя мовы народаў свету, таксама ведаюць чытачы розных пакаленняў... А вось асобнай кнігі, праўдзівай біяграфіі Лазара Лагіна так ніхто і не напісаў, пакуль... І вось толькі што, у 2023 годзе, у Віцебску, на радзіме пісьменніка, пабачыла свет кніга Аркадзя Падліпскага «Лазар Лагін і яго «Стары Хатабыч».


Пад адной вокладкай сабрана ўсё, што на сённяшні дзень вядома пра Лазара Лагіна. Аркадзь Падліпскі на працягу многіх гадоў старанна, па крупіцах, складаў старонкі свайго аповяду. Дасведчаны краязнаўца ўзнаўляе літаральна кожны перыяд у жыцці вядомага пісьменніка. У дэталях высвечвае кожную старонку яго жыцця. Пошук Аркадзя Падліпскага не абыходзіць увагай і крытычныя моманты ў біяграфіі аўтара «Старога Хатабыча». Даследчык падвяргае сумненням і некаторыя ранейшыя публікацыі пра пісьменніка-земляка. Галоўны клопат краязнаўца — расказаць пра цікавы і адметны лёс у гісторыі рускай савецкай літаратуры праўдзіва, без падману.

Чытач са старонак працы А. Падліпскага даведаецца, як юнаком наш зямляк прыйшоў у шэрагі камуністаў, як працаваў як журналіст, перакананы ў справядлівасці камуністычных ідэй. З цікавасцю чытаюцца старонкі, прысвечаныя біяграфіі Лагіна перыяду Вялікай Айчыннай вайны, яго службе на Чарнаморскім флоце.

Кніга «Лазар Лагін і яго «Стары Хатабыч» выйшла ў Віцебскай абласной друкарні зусім невялікім тыражом. Будзем спадзявацца, што на выданне звернуць увагу і ў якім-небудзь з дзяржаўных кніжных выдавецтваў. Праца Аркадзя Падліпскага гэтага, несумненна, заслугоўвае. Мо, дзякуючы істотна большаму тыражу, кнігу заўважаць і ў Расіі, дзе па-ранейшаму перавыдаюць самога «Старога Хатабыча», як, напрыклад, і ў 2023 годзе ў выдавецтве АСТ ( з малюнкамі заслужанага мастака Расіі Германа Мазурына). А ўвогуле праз інтэрнэт-гандаль сёння можна набыць любое літаральна з некалькіх дзесяткаў выданняў «Старога Хатабыча», здзейсненае за апошнія гады.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.