Вы тут

У Чэхіі паліцыя пачала акцыю пратэсту супраць нізкіх заробкаў


Паліцыянеры ў Чэхіі пачалі акцыю пратэсту з патрабаваннем павысіць памеры заробкаў. Пра гэта паведамляе чэшскі партал навінаў Idnes.


Фота Manolo Gómez

У знак пратэсту, які працягнецца да 8 лістапада, тысячы паліцэйскіх не будуць спаганяць штрафы з грамадзян. У прыватнасці, да правапарушэнняў, за якія паліцэйскія не будуць штрафаваць, адносяцца паркоўка аўтамабіля ў недазволеным месцы, выключаныя фары падчас руху машыны, адсутнасць шлемаў у матацыклістаў, забытыя дакументы, парушэнне начной цішыні ў населеных пунктах і інш.

Як адзначаюць удзельнікі акцыі, з-за недастатковага фінансавання паліцыя сутыкаецца з вострым недахопам кадраў. У прыватнасці, з-за нізкіх заробкаў многія пачаткоўцы сыходзяць на працягу першых некалькіх гадоў пасля прыходу на працу. «Нашы заробкі – гэта здзек», — заяўляюць паліцыянеры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.