У мінулыя выхадныя, ды і ў панядзелак, надвор’е правярала нашу ўстойлівасць. Здавалася, што да нас ідзе зіма. Як падзяліліся спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на гэтым тыдні вецер аслабее, ападкі паступова спыняцца, а тэмпература вернецца да кліматычнай нормы.
У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём па паўночна-ўсходняй палове адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу і снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман, галалёд. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы мінус 5 градусаў да 1 цяпла, удзень — 2–8 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
А ў сераду зямля падмерзне і пачнецца сезонны час галалёдзіцы на дарогах. У гэты дзень надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу і раніцай па ўсходняй палове краіны захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца на еўрапейскую тэрыторыю Расіі. Воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у асноўным па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, ноччу месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 1 марозу да плюс 6 градусаў, па паўднёвым захадзе Беларусі да мінус 3 градусаў. Тэмпература днём 5–11 цяпла.
7 лістапада надвор’е працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўночным усходзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да 5 градусаў, па захадзе — 1–4 марозу, максімальная днём — ад 4 да 10 цяпла.
У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па паўднёвым захадзе пры праясненнях — да мінус 5 градусаў. Днём будзе 4–9 цяпла.
Падобнае надвор’е будзе і ў суботу. У гэты дзень у некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе пры праясненнях — да мінус 5. Днём — 4–9 цяпла.
У нядзелю таксама ў асноўным без ападкаў. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да мінус 5 градусаў. Днём будзе плюс 4–9 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!